Платоў каваных кайданы – умоўнасцяў вязніцы

                            Усепранікальных гукаў хвалі – прадчуванняў адгалоскі

Веж бутаваныя муры – страхаў люстраванні

                            Бязмежнага блакіту свет – летуценняў цікавосткі

Слупоў жалезных парканы – абмежаванняў забароны

                            Бурклівы навальніцы гук – жывога сэрца стук

Дамоў цагляныя збудовы – уяўлення абцугі

                            Бязважкі павуціння рух – лагодны дотык рук

Дарог цэмэнтных берагі – трызненняў рэкі

                            Празрыстага паветра моц – палёту думак вышыня

Стрэх бляшанЫя парасоны – мар аблогі

                            Пяшчотных промняў шэпт – кахання цішыня.