[16.09.24 15:29]
Шэкспіра мовы гучны гук,
амаль забыўся яго рытм.
Глухога шэпту сэрца сук,
Спляценне слоў і моўных рыфм.?
[16.09.24 15:38]
Жартуеш?!
Сам ні так даўно
быў у “палоне словаў, рыфмаў”.
Няўжо забыў?? Няўжо прайшло?
І да маўчання стаў ты звыклым…
[16.09.24 15:46]
маўчанне то ні звычка, што хавае гукі ў цень,
а тэатральнай паўзы цішыня, каб гледача падрыхтаваць.
і даць яму магчымамасць самаму ў слыха прыцемках,
вібрацый фарбай, пэнзлем амплітуд намаляваць сюжэт…
[16.09.24 15:49]
Як гэта на цябе падобна…
Нібы з сябе партрэт пісаў…
Хай так, на гэтае я згодна.
(і скетчаў стос на стол упаў).
[16.09.24 15:55]
Вусцішна ні звенячай цішыні маўчанне,
прыродны жах да дрыжыкаў па скуры надае:
пустых гаворак рэха, громы сьмеха выбухі без сэнсу,
ці тое, што цішком паздрацніцку з шыпеннем жаліць.
[16.09.24 16:27]
Ну што ж… Хай так…
Гаворкі, словы бессэнсоўны.
І доўгіх тэкстаў сказы – проста рэха.
Хай цішыня будзе цяпер адказам.
Цяпер мы са сваімі думкамі сам-насам.. і не дзеля смеха.