Праз сцэну нацягнуты шнуры(3) (суровыя ніткі), з вузельчыкамі, мейсцамі вельмі раскудлачаныя, ідуць ад плям, так што ўсе злучаны паміж сабой, кожны з коным, перакрыжоўваюцца, пад час змяняюць накірунак пад уздзеяннем одно на аднаго.

Падсвечаны толькі некалькі “плям”: (1)варштат, паўсюль раскіданы кучаравыя габлюшк, але пры гэтым бачны матацыклетны шалом і куртка. Крыху паводаль стаіць (2)калаўрот, вісяць клубкі, частка нітак вісіць на шнурах(3), стаіць зядлік, засцелены шэрай тканінай, між клубкамі і калаўротам змешчаны (4)фатэль, накрыты покрыўкай/коўдрай, на ім спіцы і частка клубкоў. Другі бок варштата ўяўляе сабой пісьмовы стол(5) з лаптопам, тут жа ляжаць даволі вялікія слухаўкі і стаіць офісны фатэль з усктнутым на яго белым швэдрам. Амаль па сярэдзіне (6)вогнішча з рэшткамі абгарэлых паленняў, абкладзенае каменямі, тырчыць жэрдка аблытаная шнурамі(3), да яе стаіць прытулены бубен. Праз вялікі нізашклёны ілюмінатар(6) бачны светлыя плямкі зорак на чорнай паверхні, вісіць фатэль “кокан”, сплецены з тых жа шнуроў(3).

Антось.(6)ілюмінатар- Тутэйшы, мясцовы, тут нарадзіўся, тут жыве….

Смуглявы, асабліва заўважна стала як крыху пасівеў, а пасівеў рана, як і усе па мужчынскаму накірунку.

Вочы шэрыя, ад стомы амаль празрыстыя, як мясцовыя аблокі: калі сонца зашмат, то і блакіт праглядае.

Крыху вышэйшы за сярэдні, ні мажны, плечы пакатыя але рукі моцныя.

З дзяцінства працвавў, і ні лічыў гэта за пакуту ці выпрабаванне, шутчэй лічыў гульнёй – скасіць за пяць пракосаў сотку, зараз прынесці пуд вады, ні плот паправіць, а збудаваць памежжа, …

Падчас талакі заўважыў стромкую дзяўчыну, хутчэй яе ўсмешку, з пад шчыльна акручанай хусткі шчокі ў рабацінні і вогненную пасму валасоў. Так і прыжылося ў яго пасля гэтага – Зорка. І сцверділа сваё імя наступным часам – ні заўважала з вышыні сваёй Антося, усмешкі бляск халоднай і валасоў вагеньчык гартаваў яго. Збягала, то вярталася ізноў, надзею адбірала і дарыла пацалунак употай.

Праз час, як думкі пра яе амаль пагаслі, прышла ў хату, села, усмехнулася. Святлей адразу стала ў пакоі, так і злучыў лёс іх дваіх.

Яніна.(5)пісьмовы стол- З маленства ў сваіх думках.. Уяўляючы сябе то каралеўнай, то вядзьмаркай, яна гадзінамі запар магла рабіць нудную працу, за якую больш ніхто ні хацеў брацца. Каб яна ведала словы “медытатыўны занятак”, напэўна, так бы і казала ўсім. Думкі ў такі час у яе галаве пляліся, чапляліся адна за адну, часам штурхаліся і сварыліся. І калі ў такія моманты Яніна кідала толькі адзін сказ, які , дарэчы, быў зусім не да мейсца, Цесля толькі стрэліў вачыма, хвілінку стаяў, а потым звычайна махаў рукою: “Што з яе ўзяць.. каб пра пчол пагаварылі б.. Ай ..У сваім “фантазійным” сусвеце, каб яго…”Яніна на гэтае толькі ўсміхалася пра сябе.Па начох, калі ўсё клаліся спаць, яна ішла ў пакой з вялізнымі вокнамі, садзілася за стол і глядзела на неба . Так бывала і засынала – за сталом ля вакна.“Дзівачка” .. думалі суседзі і спачувалі Цеслю.

“Дзівачка”.. думаў Цесля пра жонку і ўспамінаў Шану. ” Вось з кім проста , вось з кім усё зразумела”.

Спакойнай і вытрыманай яна была заўсёды… На першы погляд, і на другі таксама.З самага дзяцінства цікаўная да ўсяго. Кнігі, часопісы і газеты, якіх дома было багата, а таксама фантазія і моц уяўлення толькі спрыялі гэтаму. У вольную хвілінку яна брала тоўсты чорны фаліянт , на якім залатымі літарамі было напісана “Атлас мира” , і знікала ў назвах, абрысах краін і фарбах. Думкі лёгка неслі яе ў любы куток мапы. Самай жа найкаштоўнейшай рэччу Яніна лічыла каталог “Otto”, які яе дзядзька прывез з Нямеччыны. Прыгожыя паненкі, дзівосныя тавары і …папера..такая , што хацелася далонню вадзіць па старонцы. Вабілі яе і літары, якія яшчэ не былі вядомы. Нямецкая мова так і не прыжылася, але знаёмства з лацініцай пачалося менавіта ў каталозе.

Зорка.(2)калаўрот- “многа ў небе зор, цяжка падлічыць, толькі з іх адна, найярчэй гарыць, гэта ты мая, зорка ясная, ты мая любоў ніпагасная…” (нар.сЬпеў).

Была яна ні з мясцовых, з усходніх межаў, (раней казалі, што з тых краёў добры гаспадар ні тое што жонку – парасят ні браў, але тут іншая справа) відная дзяўчына, высокая, усмешлівая, гаваркая…

Але бацькі так зацкавалі тую “аглабліну” ды яшчэ і з рудымі валасамі, белымі брывамі, што дзяўчына была гатовая на ўсё, каб хто забраў з роднага гнязда.

Цесля.(1)варштат- Маўклівы, працавіты, уваліжвы да дробязяў і якасьці. Хто ведае, той ні лезе са словамі ” і так добра”, ці “хто гэта бачыць будзе?”. Можа перабляць рэч, перайначваць яе столькі разоў, колькі лічыць неабходным. Хату нанова перабудаваць? Лёгка. Казалі “ты б лепей новую дзе паставіў”, але Цеслю да д..ы былі і парады і каментары гэныя.

Скупы на ўсмешкі і эмоцыі, ён мяняўся толькі са сваім сабакам: вочы свяціліся пяшчотай, рука гладзіла жывёліну, твар паступова мякчэў і на душы станавілася спакойна…

Шана/Шатана.(5)вогнішча- Чараўніа, вядзьарка – дае Цеслі чароўня інстренты для працы ўзамен на (…)

На выгляд жанчына нівызначанага ўзросту, бялявая, твар крыху “рыхлы”, з яўныі скуламі, але з прывабнымі вачыа і пышнымі вуснамі. Заплятае косы ні па ўзросце. Вопратка падкрэслівае грудзі. Перыядычна пагладжвае сябе па клубох, паступова пераходзячы на азадак.

Ні гледзячы на чараўніцкія навыкі – у сабе пяшчотная і адзінокая жанчына, марыць каб Цесля застаўя з ею, таму і дапамагае яму, змагаючыся са сваёй “шаманскай” існасццю,

Пілігрым/лёс.(3)шнуры- Мужчына нявызначанага ўзросту. Ці то доўгая барада, ці то доўгія валасы, што клаліся на плечы ,то дадавалі гадоў, то маладзілі.

Паплечнік Яго Вялікасьці Выпадку. Пілігрым нябачна быў побач з кожным, каму так ці іначай на шляху трапляўся Пень.Менавіта Пілігрым сваімі пытаннямі, якія гучалі ў галаве чалавека, то даваў, то пазбаляў надзеі, то ўзнімаў над усімі страхамі і даваў моц рызыкаваць, то кідаў у роспач і шкадаванні аб страчаных і нявыкарастанных магчымасцях.

Адкуль і калі з’явіўся Пілігрым – нівядома. Часцяком бачылі яго каля Пня, дзе ён сядзеў, сагнуўшы ногі ў каленях і палажыўшы на іх рукі, углядаўся ў гасцінец, што ішоў праз лес. Ці то адпачываў, ці то чакаў…

Задае пытанні, прыпыняе дзею, статычны, нудны. Мяркуючы па ўсім – турбот заплечнік і ўмоўнасцяў вазок, валізка з цежарам няўмолным, што ні дае ісці з палёгкай па жыцці.

Пень/Выпадак.(4)фатэль-

Камусьці ён – пустое мейсца,

Вакольля частка, былы дуб.

Камусьці блізкі ён да сэрца,

Бо шмат гадоў ужо ён тут.

Камусьці ён, як адпачынак,

Каб прыпыніцца, пасядзець.

Камусьці ён –  прыступка ў “вырай”,

Каб адштурхнуцца і ляцець.

Камусьці ён, як  падарунак,

Вось так вось проста, без нагод,

Камусьці – час “іспыт трымаць”,

Камусьці – “вывучыць урок”.

Трывала, моцна, надзейна сядзіць на сваім мейсцы, але любая з дзеючых асоб здольна сесці на яго, спатыкнуцца, падраць вопратку. З’явіцца здольны/здольна ў любым мейсцы прасторы і ў любы час. Героі выкарыстоўваюць яго\яе з’яўлення\наяўнасці ў сваіх мэтах і патрэбах.

Дзея. 1. Пілігрым. Шана.Пень.

Пртушанае асвятленне, у фатэлі сядзіць падлетак у моладзевай худзі, на галаву накінуты башлык з пад якога бачны драты слухавак у вушах, моўчкі глядзіць у тэлефон трымаючы яго ў руцэ, у такт махае галавой, зкран смартафона перыядычна асветлівае яго твар, але разгледзіць яго німагчыма. Другая рука павольна ляжыць на шнурах, перыядычга разам з галовой націскае на іх.

Ля вогнішча бачна спіна з аголенымі плячыма, уздрыгвае, моўчкі плача, рукі плыўна рухаюцца, нешта кідаюць у вогнішча, водблескі вагню выопліваюць бялявы (амаль дзявочы) твар.

Павольна, намагаючыся нічога ні зварушыць і нідачога ні дакрануцца ўваходзіць чалавек, з чаўнаком, запраўленым шнуром, моўчкі пачынае пераплятаць нацягнутыя ніткі, перыядычна адхіляецца, уздыхае і працягвае сваю працу.

Завязаўшы вузел, але ні выпускаючы шнура з рук:

Караляў ніткі доўгія, цяжкія,

Бывае блытаюцца, рвуцца і знікаюць.

Іх падабенства звонку лёсу чалавечаму,

Мяне на роздумы пра параўнанне падштурхае.

Давай насыпем іх багата у куфра чрэва,

Ператрасём, перамішаем, зблытаем…

Адны спляліся з іншымі навекі,

Другія у кут забіліся, згубіліся, ляжаць.

Ёсць ад напружання парваныя, раскіданы,

І сталі ніткамі і пацеркамі, перлінамі,часткамі сябе.

Шана, ўварыўшы зелля, цераз Пілігрыма спакушае Цеслю выпіць, той забываецца ўсе значныя падзеі з мінулага. Застаецца у Шаны на панадворку, але сумуе па сваёй працы. Яніна ні ведае дзе яе муж, таму ў пакутах абыходзіць усе мясцовыя карчмы і пастаянныя двары, нават завітвае да свёкраў і ўсё безвынікова, хоць недзе ў думках адчувае яго, чуе яго пакуты, жаданне вярнуць мінулае. Тым часам у хвіліны адсутнасці гаспадаркі дома, Шана ўпотай прыносіць Цеслі яго інструменты, а той ў свой час, здзіўляецца, што драпіны, вышчарбіны на іх здаюцца такімі знаёмымі, рубанак кладзецца ў рукі, сякера сама сабой перадае вагу і спрыт у плечы… І кожная “новая” прылада натхняе на новыя ўспаміны, але келіх “чароўнага” напою штовечар, сцірае дзённыя ўспаміны і кожан ранак пачынаецца як нанова. Дзень поўніцца ўспамінамі, пачуццямі нават здагадкамі…

Тым часам Антось па вяртанні з кірмашу наязджае колам на Пень, дрожкі перакульваюцца і ён б’ецца галавой аб той жа “выпадак”, страчанае прытомнасць. Яго знаходзіць Пілігрым, убачыўшы вопратку і багата мяхоў з мукой адвозіць утрызнеўшага ў млын, кладзе ля жорнаў, замыкае і імчыць па Зорку, але за адчас дарогі Млынар апрытомнеў , зачыніўся ў млыне і нікому ні адчыняе, бо нікога ні пазнае з “мінулага” жыцця. Цераз вакенца прымае яду ад Зоркі і ні больш таго, тая карыстаецца хоць якой магчымасцю вярнуць ўспаміны, калбаціць яго ўлюбёную зацірку, пячэ бліны-наліснікі…. безвынікова. У роспачы яна ідзе да Шаны са сваёй бядой, але ні была б то Шана, яна кладзе ў кубелец Зоркі скрадзеныя, абшаптаныя Янініны “сырнікі”, пакаштаваўшы каторыя Антось прызнае ў Яніне сваю жонку.

Яніна стаяла і глядзела ў люстэрка. “Што гэта было … Хто гэта быў… Што толькі што адбылося… ” Яна не адводзіла вачэй ад люстэрка нібы там шукала адказ.

“Яна – каралеўна, яна сядзіць на троне, басанож.. Побач чалавек, быццам яе чалавек, але не таму, што хоча быць з ёю, а таму што прымушае , загадвае яна. Яніна сыходзіць з трона і ідзе. Цяжка ісці! Вельмі цяжка!!! Яна павінна знайсці сапраўднага свайго … Яніна выйшла на дарогу. На ростанях спынілася. Куды далей? У лес ці да мора? Пайшла да мора. Мусіць знайсці нешта там. Нырае ў ваду. Яна то празрыстая, нібы крышталь, то мутная і брудная. Рыбы драпежныя побач, але ёй ня страшна. Ужо на самым дне, дыхаць няма чым… І раптам пальцы намацалі склізкую паверхню. Знайшла! Куфар! Плыве наверх, пераадольвае стому, выходзіць на бераг. У куфары ляжыць срэбная шкатулка. Яніна ведае , што гэта яе. У шкатулцы перліна неверагоднай прыгажосці. Яна прыціскае яе да грудзей і плача.Колькі яна была на беразе, ніхто не ведае. Але час вяртацца.. Яніна мінае свой палац, нават не глядзіць на яго. Ідзе наўпрост у поле. У поле трон. На ім сядзіць мужчына. Яна ведае, што гэта яе мужчына, што належыць толькі яму… Ён спускаецца да яе, бярэ за руку, у якой Яніна сціскае перліну. Нібы страла пранізала Янону ад дотыку яго далоні. Не задумваючыся яна аддала яму перліну. Такой пяшчоты і цеплыні, такой асалоды яна не ведала.. Яны кахалі адзін аднаго, не маглі наталіцца блізкасцю і радасцю ўзаемнага ўладання. Уся яна без астатку належала толькі яму. Калі ён стомлены ўпаў на грудзі і пацалаваў, яна пальцамі гуляла з яго валасамі.А потым яны ўсталі, узяліся за рукі і пайшлі па полю да сонца.”

Яніна глядзела ў люстэрка і раз-пораз матала галавою. А потым выцерла слёзы і загадала сабе забыць сон, забыць яго і адчуванні побач з ім, забараніла сабе нават марыць.

Да жнівеньскага дня, калі яна ўбачыць яго.. ўбачыць Антося… засталося крыху болей года.

Яніна стаяла і глядзела ў люстэрка. На гэты раз не было пытанняў, хто гэта быў, але што адбылося…

“Ідуць яны па полі, як і раней. Паступова сонца хмарамі зацягнулася. Не, па-ранейшаму цёпла, нават, басанож ісці цёпла. І ён, Антось, такі ж цёплы, і такая ж пяшчота ад яго. Але з яго боку стаў бачны лес, цёмны і густы, з высачэзнымі ялінамі, нібы вартаўнікі старадаўнія. Яніна ніколі не бачыла такога лесу. Антось ўсё яшчэ моцна трымаў яе за руку, але чамусьці Яноніна далонь пачала паціху станавіцца маленькай і такой танюткай, што праз колькі крокаў яна наўпрост выслізнула з Антосявай.

Суцэльная пустата… Ні пачуццяў, ні адчуванняў, ні думак. Туман схаваў абрысы любага твару. Антось яшчэ побач, так. Але… Яніна паглядзела на далонь сваю. Старэчая скура, нягнуткія пальцы..і перліны.. яе няма.

Так і стаяла яна адна ў полі ў тумане..”

Тое, што Антось хутка сам вырашыць не бачыцца з ёю, Яніна ў тую ноч яшчэ не ведала. Было лета, калі яны яшчэ побач ляжалі на траве і глядзелі на аблокі. Яшчэ быў цёплы ветрык, што паднімаў хвалі на вадзе і хвалі іх пачуццяў.

Прыйшла восень. Антось стаў радзей і радзей прыязджаць да Яноны. Прайшоў дзень, а потым тыдзень, а потым другі. Яна ўспомніла і лес вартаўнічы, і туман, і сябе адну пасярод поля ў тумане з пустой далонню. Яна не асуджала Антося, не злавалася. Яніна ўсё разумела. Аднойчы яна наўпрост паглядзела на сваю далонь, сціснула пальцы і з горкай усмешкай сказала сабе ў люстэрцы : ” Сон табе, дурная, у руку…”