
[27.03.24 15:17]
Яго пах яшчэ лунаў па над коудрай і мерна сцякаў у пярыну драўлянага ложка.
[27.03.24 15:53]
Уздыхнула, ізноў штодзённыя гаспадарчыя клопаты і калгасная праца скрала любага з самага ранку, а так мроілася ахінуцца ў абдымкі, накрыцца коўдрай…
[27.03.24 15:55]
Бразнула клямка, загрымелі паразварочваныя чыгуны, зарохкаў парсючок, адчуваючы хуткае харчаванне.
[27.03.24 16:27]
Пляскаючы ніабутымі нагамі па халоднай падлозе, амаль подбегам, падбегла паўздоўж сцяны, адчыніла печ, памацала прыпек далонню, гарачы, але трываецца, выхапіла абняўшы фартухом, што ляжаў побач, гаршчок, скінула вечка і ўдыхнула пах зваранай квашанай капусты з галавізнай.
[27.03.24 16:36]
ела наўпрост з гаршчка, сёрбала, кавалкі крышаноў ела рукой, буйныя тлустыя кроплі збягалі па барадзе і разбіваліся ў пырскі і сцякалі па порсткіх набухшых грудзях.
[27.03.24 16:43]
Запыхана усселася на лаве ля вакна, якое ад подыху адразу затуманілася, працерла фіранкай, уважліва ўгледзілася ў пустую яшчэ буслянку, уздыхнула.