17.57 да 19. адна гадзіна, жыцце пражыць… але здаецца забагата нават.

так і сталася яно, на станццыі М,
што месцілася недзе бліз паселішча К,
замецены два супрацоўнікі, яна і ён.
снег растане праз чатыры,
да прыбыцця ратавальнікаў тры тыдні,
харчоў на два, долў і газу ацяплення на адзін.

дзень першы;
размаляваных шыбаў выцынанка,
гуляючы са зрокам промнем заблукаўшым.
па твары спячай збег употай,
пад коўдру зазірнуў і сарамліва заўсміхаўся

хацелася яму за промнем тым нырнуць
цяпла пяшчотай НАТАліцца,
абдымкам захінуць, узляцець
занесці як мага далей і разам там прачнуцца.

але стаяк сябе сам ні напаліць,
яешні зрыхтавацца трэба памагчы,
два запісы занесці ў дзённік:
1 спіть яна, 2 ён прачнуўся

як пах падпаленага тлушчу, яе прачнуцца змусіў
ён знарок прысеў насупраць, каб выглядаць было зручней.
за гэтм назіраць было магчыма вечна, як кінутая долу коўдра..
спачатку сарамліва а потым смела падышла, пацалавала.

дзень дзесяты:
карункі на вакне ператварыліся ў кавалак цэльны лёду
у пакоі, як здаецца, халадней чым звонку.
адзінае выратаванне: час увесь шчыльней туліцца адзін да анаго.
каб цеплынёй свёй сагрэць і подыхам адчуць яднанне.

дзень -надцаты.
лічыць чароды дзён што цякуць як мёд, усе думкі пра яду.
як ўяўляць ў намеценае гурбы ля ўваходу разлітую смятану.
змяняецца ўсё, як дотык вуснаў на сабе адчуўшы,
сваімі вуснамі па мяккіх валасках яе вядзеш.

дзень -…
той дзённік захаваў іх кожан дзень, быў сведкам іх адданасці, яднання.
на станцыі іх ні знайшлі, было ўсё прыбрана і ўтульна,
стол накрыты, снедзь у печы.
як кажуць бачылі іх разам у Амстэрдаме, елі кексы з “пудрай”
смяяліся, сціскаючы руку ў руцэ.
і з вунаў снег пяшчотна здымалі подыхам сваім.

P.S.
пост скрыптум, як тут без яго,
я бачыў дзенік той, трымаў яго ў руках сваіх, гартаў старонкі.
ён патаемна размаўляў са мной і распавёў імёны:

Ён (Іоні) Гамунсан. – Палкоўнік арміі. 37 гадоў
Яна (Ядвельг) Мозель.- вайсковец шэраговы 19.год