Бракуе часу як паветра,
Секунды ашчаджаеш на жыццё.
Ляцяць хвілін адзінкі шпарка,
Нібыта павучынае рыззё.
Пражыць тры дні здаецца проста,
Праспаць усё і змарнаваўшы час.
За іх пражыць жыццё ўскосна,
Прачнуцца, пакахаць як у першы раз.
Змяняўшы мірыяды спраў на тры жаданні,
Далонь каханую ў руках трымаць.
У шэрані вачэй тануць бяздонні,
Любых плеч абрысы абдымаць.