Мужчына нявызначанага ўзросту. Ці то доўгая барада, ці то доўгія валасы, што клаліся на плечы ,то дадавалі гадоў, то маладзілі.
Паплечнік Яго Вялікасьці Выпадку. Пілігрым нябачна быў побач з кожным, каму так ці іначай на шляху трапляўся Пень.Менавіта Пілігрым сваімі пытаннямі, якія гучалі ў галаве чалавека, то даваў, то пазбаляў надзеі, то ўзнімаў над усімі страхамі і даваў моц рызыкаваць, то кідаў у роспач і шкадаванні аб страчаных і нявыкарастанных магчымасцях.
Адкуль і калі з’явіўся Пілігрым – нівядома. Часцяком бачылі яго каля Пня, дзе ён сядзеў, сагнуўшы ногі ў каленях і палажыўшы на іх рукі, углядаўся ў гасцінец, што ішоў праз лес. Ці то адпачываў, ці то чакаў…