З маленства ў сваіх думках.. Уяўляючы сябе то каралеўнай, то вядзьмаркай, яна гадзінамі запар магла рабіць нудную працу, за якую больш ніхто ні хацеў брацца. Каб яна ведала словы “медытатыўны занятак”, напэўна, так бы і казала ўсім. Думкі ў такі час у яе галаве пляліся, чапляліся адна за адну, часам штурхаліся і сварыліся. І калі ў такія моманты Яніна кідала толькі адзін сказ, які , дарэчы, быў зусім не да мейсца, Цесля толькі стрэліў вачыма, хвілінку стаяў, а потым звычайна махаў рукою: “Што з яе ўзяць.. каб пра пчол пагаварылі б.. Ай ..У сваім “фантазійным” сусвеце, каб яго…”
Яніна на гэтае толькі ўсміхалася пра сябе.
Па начох, калі ўсё клаліся спаць, яна ішла ў пакой з вялізнымі вокнамі, садзілася за стол і глядзела на неба . Так бывала і засынала – за сталом ля вакна.
“Дзівачка” .. думалі суседзі і спачувалі Цеслю.
“Дзівачка”.. думаў Цесля пра жонку і ўспамінаў Шану. ” Вось з кім проста , вось з кім усё зразумела”.