Шана, ўварыўшы зелля, цераз Пілігрыма спакушае Цеслю выпіць, той забываецца ўсе значныя падзеі з мінулага. Застаецца у Шаны на панадворку, але сумуе па сваёй працы. Яніна ні ведае дзе яе муж, таму ў пакутах абыходзіць усе мясцовыя карчмы і пастаянныя двары, нават завітвае да свёкраў і ўсё безвынікова, хоць недзе ў думках адчувае яго, чуе яго пакуты, жаданне вярнуць мінулае. Тым часам у хвіліны адсутнасці гаспадаркі дома, Шана ўпотай прыносіць Цеслі яго інструменты, а той ў свой час, здзіўляецца, што драпіны, вышчарбіны на іх здаюцца такімі знаёмымі, рубанак кладзецца ў рукі, сякера сама сабой перадае вагу і спрыт у плечы… І кожная “новая” прылада натхняе на новыя ўспаміны, але келіх “чароўнага” напою штовечар, сцірае дзённыя ўспаміны і кожан ранак пачынаецца як нанова. Дзень поўніцца ўспамінамі, пачуццямі нават здагадкамі…

Тым часам Антось па вяртанні з кірмашу наязджае колам на Пень, дрожкі перакульваюцца і ён б’ецца галавой аб той жа “выпадак”, страчанае прытомнасць. Яго знаходзіць Вершнік, убачыўшы вопратку і багата мяхоў з мукой адвозіць утрызнеўшага ў млын, кладзе ля жорнаў, замыкае і імчыць па Зорку, але за адчас дарогі Млынар апрытомнеў , зачыніўся ў млыне і нікому ні адчыняе, бо нікога ні пазнае з “мінулага” жыцця. Цераз вакенца прымае яду ад Зоркі і ні больш таго, тая карыстаецца хоць якой магчымасцю вярнуць ўспаміны, калбаціць яго ўлюбёную зацірку, пячэ бліны-наліснікі…. безвынікова. У роспачы яна ідзе да Шаны са сваёй бядой, але ні была б то Шана, яна кладзе ў кубелец Зоркі скрадзеныя, абшаптаныя Янініны “сырнікі”, пакаштаваўшы каторыя Антось прызнае ў Яніне сваю жонку.