Звычайным ён застаўся выключна ў назве.

Была нядзеля, ці серада, не дакладней панядзелак!

 

Зорка парачнулася крыху пазней за Млынара, бо ёй падабалася ўлегчыся ўпоперак ложка такім чынам каб галава апынулася на яго палове і на гадзінку праваліцца ў яго думкі.

Але сёння нешта “соннае забыццё” ні захапляла і яна з уздыхам прысеўшы на край ложка, захінулася коўдрай і збегла ў ніз, дзе пакой напоўнены пахам кавы ўжо канстатаваў сваёй адзінотай адсутнасць мужа дома. Кава, яшчэ гарачая, знаходзілася як і заўсёды невялічкім століку ля вакна. Адглынуўшы кавалачак ранняшняга водару жонка з асалодай прытулілася ілбом да халоднага шкла, пакінуўшы на ім плямку кропелек подыху.

Вынырнуць з думак яе вымусіў гук бразгаючай клямкі. “Муж вярнуўся, забыўся нечага?”-прамільгнула нітка думкі у Зоркі.

З прыадчыненай шчыліны спачатку пачулася: “Добрага ранку” – але прагучала вельмі пяшчотна і адценнем яваравага паху. Дверы адплылі да сцяны і на парозе апынулася Яніна. “Я увайду…”дадалося тым жа голасам без адцення пытання.

            Трымаць кубак і захінаца адначасова, вельмі ні зручна, таму яна наўпрост кіўнула галавой і вачыма паказала на слончык, что з’явіўся тут як наўмысна на позірку. “Ты да майго? Дык яго сёння зранку як туманам сцягнула”, і села на лаву, што падзяляла вонкавы сусвет вакна і асяроддзе жытловай галактыкі. І толькі зараз яна заўважыла, што паміж жанчымамі на стале стаяла яшчэ адна філежанка кавы і уздымала да столі пякучыя аскепкі кававых пахаў, іх позіркі сышліся.

“я ні да яго, я да цябе”- без змены інтанацыі, узяшы ў далоні пякучы напой прагучала ад госцці.