Яшчэ мінулай восенню Антось надумаў новыя прытворы да вокнаў, але ўсё ні ставала, то часу бракавала, то грошай, а тое і жадання, не ні дакляраваць вокны, а сустракакацца з Цеслям. Таму і хацеў забраць ні ў майстэрні, а каб Раг(м)ойша падвёз. Дамовіліся перакрыжавацца ў краме.

Сустрэла Антося лагодая усьмешка Шатаны, паразмаўлялі, запытала як посьпехі ў будаўніцтве, якія пляны на зіму…

Цесьлю Антось заўважыў ні адразу, доўгі саламяны чуб закрываў твар, тым часам як ён моўчкі нешта маляваў на паперцы, перыядычна падымаючы вочы, пазіраючы праз прамыя валасы на размаўляючых і ні прымаючы ўдзелу ў размове.

Антось дастаў з кайстры прырыхтаваныя 300 злотых і моўчкі паклаў на куфар, бо ведаў, што ў млынара іхто грошы з рук, тым больш Яна ні возьме. “Я вінна табе рэшту”. І пачала мітусліва перабіраць грошы ў мяшэчку, прыхаваным пад спадніцай, але безвынікова. Толькі цяпер Антось заўважыў, што за спінай стаяў Цесля увесь гэты час. Ні гледзячы ў вочы, дастаў з кішэні пакамячаныя 10 таллераў “мусіць як раз калі пералічыць”, Шатана дзелавіта сграбла ўсе паперкі да сябе ў падол, нешта паперакладала і працягнула Антосю, той нігледзячы ўзяў і кінуў у торбу.

Голас Цеслі прагучаў крыху скрыпуча, але выразна:“ Дык што ты казаў наконт завалы на вароты?” Антось ні азіраючыся, нібыта разглядае нешта ў вакне: “Старая стала, замыкаць замыкае, але усякае можа здарыцца.”- прагучала на выгляд , што размоўца шукае іншага накірунку размовы.

У размову дадалася Шана, па яе выглядзе бачна было, што сэнса ні разумее, але павінна паўдзельнічаць: “Як вырашыш, кажы, мы нешта з Цеслям прыдумаем.” – і сарамліва апусціла вочы.

Цесля, моўчкі падняў з падлогі рэшткі клямкі, падышоў бліжэй і робячы выгляд зацікаўленнасці механізмам, вельмі выразна і спакойна вымавіў: ”А если так всех и всё устраивает, зачем что то менять?».