Адлегласць для вандроўніка ў часе,
Гады (узрост) ШТО пакідаеш у мінулым.
***
Валізка скарбаў, ШТО бярэш з сабой:
Сябры, знаёмыя, успаміны ШТО нібыта шраны.
***
Пераяжджаю ў наступнае стагоддзе,
Ну як ШТОгоддзе, будучых паўвека.
***
Каго узяць з сабой, пытанне з зорачкай,
Жанчыну ШТО люблю, ці тую ШТО кахаю.
***
Дзяцінства пакідаю ў мінулым,
НаШТО яму ісці туды зде 18+.
***
Юнацтва згублена даўно і нізваротна,
Але не страчана, тамуШТО успамінаў забагата.
***
Здароўя бы дадаць у бакавы аддзел валізкі,
Дзве пары акуляраў і ШТОпар лекаў адкаркоўваць бутэлькі.
***
А каб лягчэй ісці, кампанію сабе збяру абавязкова,
ШТО да дзяцей, бяру ўсіх, малы, вялікіх і мурзатых.
***
Глыточак шчасцця як ўздых паветра зранку,
Прыхаплю ШТОднёвай кавы філежанку.
***