Прывыклі мы губляць надзею,

Сябе губляць нам звыклым стала.

Чакаем мы чароўную падзею,

Пачуццяў шэраговых нам замала.

***

Сыходзяць людзі, заціхаюць словы,

І рэхам ценяў пакідаюць след.

Пачуцці гінуць, як знікаюць мовы,

Ці ёсць шляхі пазбегчы/пазбегнуць бед?

***

Аддаца лёса хвалям хуткім,

Вясло ад чоўна кінуць у чарот?

Не! Наставіць ветразь галсам гнуткім,

Грабсці рукамі, дошкай… у вадаварот.

***

Ісці насустрач ветру, кроплям порсткім,

Паветрам наталяцца на ўсю моц.

Ў пачуццяў бездань паглыбляцца,

Кахаць і пргнуць, любіць, жадаць, чакаць.