“многа ў небе зор, цяжка падлічыць, толькі з іх адна, найярчэй гарыць, гэта ты мая, зорка ясная, ты мая любоў ніпагасная…” (нар.сЬпеў).
Была яна ні з мясцовых, з усходніх межаў, (раней казалі, што з тых краёў добры гаспадар ні тое што жонку – парасят ні браў, але тут іншая справа) відная дзяўчына, высокая, усмешлівая, гаваркая…
Але бацькі так зацкавалі тую “аглабліну” ды яшчэ і з рудымі валасамі, белымі брывамі, што дзяўчына была гатовая на ўсё, каб хто забраў з роднага гнязда.