Святло свечкі праглядае праз вакенца, Гражына употай сабрала клункі у наўлечку і бязгучна, як цень паплыла у бок дзвярэй. Фурманка Анджэя стаяла паўздож плота, жоуць падсцеленага аржоння ў месячным святле адлівала срэбрам.
Гражына ускінула матуз на воз, спрытна перакулілася праз білку і павалілася тварам у калючую салому. Дакранулася да Анжэеевага плячука, схаванага пад старым кажухом і ціха выдыхнула:
- паехалі, пакуль ціха, прачнецца Рыгор, бяды ні абярэшся.
Плечы Анджэя пачалі рухацца, каўнер кажуха то уздымаўся, то ізноў ападаў… - чаго, ты, дурненькі, усё добра, паехалі…
у гэты момант яна пачула усхліп, жаночы, адчайны, бездапаможны. - ні забірай яго ў мяне, я ні здолею…я кахаю яго,…
Гражына прыўзняляся на калені, зазірнула за каўнер, там убачыла заплаканы твар жонкі Анджэя, тая ні утрывала ўседзіць і павалілася.
Плакалі абедзьве, наузрыд, гучна, са слязьмі, але без слоў.
Раз пораз у вакне знікаў і зноў з’яўляўся агеньчык свечкі, Рыгор прачнуўся ўжо даўно, ні расплюшчваючы вачэй ён сачыў за зборамі жонкі і зараз ён назіраў.