Абдымае млявы вечар, ахінае плечы цеплыня.

Нібы коўдрай засцілае, думак яблык пасціла.

Застаецца смакам лета, на акрайку языка.

Засынай мая “Палтаўка”, прытуліўшы плячука.

Сноў салодкіх, дзіўных, смелых ноч з сабою прынясе.

Дываном пяшчотным, белым да аблокаў панясе.

Там ёсць зоры, месяц, неба! Там умоўнасцяў няма!

Заспакойваюцца сэрцы… Спіць мой любы, сплю і я…