Рыпенне гнуткіх елак у падрубе
Пах кажуха пазбуцьвелага з часам
Пяшчотны подых дошак на падлозе
Ускудлачаны аблокаў дотыкамі дах
Грунтоўнасць бутаванага падмурку
Шэрых вокнаў позірк у далечу
Успамін вякоў даўно мінулых
Галін абдымкі яблынь навакольных
Заросшых рэчышч мурагом сцяжынкі
Трываласць снега цежару, дажда стуменням
Надзея быць патрэбнвм і ўтульным