Асірацелае ўзбярэжжа сумна пабялела,

Зшарэлым сьнегам крокаў бель сцірае.

Узмежжа сушы покрывам зляднела,

Тумана існасццю як коўдрай ахінае.

Бяздомны вецер у пошуках прытулку,

Ялін абрысы ільдзінкамі скрабе.

Ад хуткасці сваёй шукае паратунку,

У хвалях паздраньцвелае вадзе.

Аголеныя постаці дрэў паснулых,

Уздыхаюць шэптам нібы здані.

Поўнячы напаўпразрысты гукам воздух,

СцішЫўшы часу мерны рух у чаканні.