Мне аднае цябе замала,
Мне аднаго цябе зашмат.
Салодкіх ягад горач б’е мяне,
Палын мне як крыніцы асалода ў смагу.
Замала сонца мне а поўдні,
Зашмат мне месяца святла ў маладзік.
Мне холадна ў спякотны дзень,
Пячэ гарачыня мяне халоднай ноччу.
Мне аднае цябе зашмат,
Мне аднаго цябе замала.