Лёс ляціць як думак стос,
Мрояў межы хмарнай грамадой.
Час нараджаўся, маладзеў, сталеў і рос,
Абзавесціся паспеўшы “барадой”.

‘Плошча’, лес, сцяжынкі, бераг,
‘Жызелі’ стужка, казкі, мёд.
Размаітых дзеяў шэраг,
Цынамон, гваздзіка, лёд.

Жытло для ‘Травень Лістапад’ здабыта,
Люты блізкасць паказаў,
Сьнежаньскі паход на ‘дыска’,
Сакавік працяг дадаў.

Што далей? Нам ні ёсць вядома,
Стос таго, што ёсць прыемна.
Дужа ў гэтым незнаёма,
Файна, смешна й задуменна.

Шмат згуляна-перажыта роляў,
Муж і жонка, вучыцелька і “дзед мароз”.
Ні спыніцца няўмольнае качэнне колаў,
Грузі смялей да поўніцы жыццёвы воз.