Плыве палудзень залаты,

Плыве па хвалях чоўнік.

За вёслы ухапіліся

Дзявочыя ручонкі.

І робяць выгляд, што з іх волі

Па рэчцы рухаецца човен.

Ах, злыя дзевы, ў гэту спеку

Вы пачалі патрабаваць

У стомленага чалавека

Гісторыю вам расказаць,

І я адбэсціцца не змог

Ад трох дзявочых язычкоў.

І ўладна кажа Першая:

“Няхай распачынае!”

“Паболей глупстваў і лухты”, –

Ліслівіцца Другая.

А Трэцця казачку маю

Ўвесь час перапыняе.

І хуценька у цішыні

Плыве маё натхненне.

Дзяўчынка-мроя ў Цудакут

Бяжыць праз падзямелле,

Там дзе жывёлы, птушкі, рэчы

З ёй гаманяць па-чалавечы.

Я казкай ссушаны ушчэнт:

“Далей наступным разам”

”Наступны раз ужо прыйшоў!”-

Шчаслівы енк адказам.

Так пакрысе, за крокам крок

Расце аповед мой.

Але ён скончаны, а нам

Пара спяшаць дамоў.

Мы весела ідзём, а сонца

Схавалася за гарызонтам.

Аліса, казка хай мая

Пяшчотнаю рукою

Нясе цябе па ручаях

Вянком дзявочых мрояў,

З тых кветак, што ты пілігрымам,

Сарвала ў сноў сваіх краіне.