Прачынаюся ад болю, няўдала ў сне “пагнуў” ключыцу…

Зімна ў пакоі, варта было пратапіць нанач лепей…

Млынок спрытна стае на падваконнік, але так круціць ні атрымоіваецца, альбо ручка дакранаецца да шыбы, альбо млынок саслізгвае долу…

Абедзьве філежанкі ўсталяваў ля вакна, пара малюе на шкле рознакалібернымі кропкамі…

“Перагледжваю” сон у запаволенай хуткасці, двойчы…

Збіраюся ў лес, так, без мэты, без накірунку…

Па дарозе іду ні напрамкі, праз сад, прыглядаюся, што яшчэ на сёлета пляную…

Сівер упіраецца ў твар, прагна снедаю паветрам…

Мая сжежка, з ямамі, лужынамі, уздымамі, мейсцамі слізкая, з пылам, мохам, мая…

Наўмысна блукаю, часу ні бракуе…

З пагорка углядаюся, нешта вышукваю вычыма, прымяраю шлях…

Тая ж сцежка, у зваротным накірунку зусім іншая…

Стому пакідаю ў чаравіках, басанож стаю на ганку…

Кубак з вадой вялікі, важкі. Згубленыя кроплі бязгучна “расшпіляюць” кашулю…

Гарбата пякучая, шурпатая. Водар хутчэйшы за гукі, танчэйшы за промень…

Лес павольна даядае кавалак сонца, адламаны хмарай кавалак – мая вячэра…

Кладуся на другі бок, ключыцы і снам трэба змена, коўдра ночы ахінае спакоем…