***

Як узнікаюць рэчы, думкі і ўчынкі,

Як нараджаецца утульнасць і пяшчота.

Ад поглядаў з пад броў дзяўчынкі,

Ад хлопчыка усмешкі па за плота.

***

Як ніпазбежна набліжаецца імкненне,

Як нахлынае засмучэння чырвань.

Ад юнацкіх дотыкаў імгненне,

Ад валасоў дзяўчыны нібы рунь.

***

Як паглынанне прагнага жадання,

Як адчуванне зорнага цягнення.

Ад пачуцця жаночага кахання,

Ад мужчыны стомы і трымцення.

***

P.S.

Ад рук надзейных скрыжавання,

Як прадчуванне хуткага спаткання.