‘З новым тыднем! З новым снегам!’
Тыдзень новы,
Новы снег.
Час не запаволіць бег.
Дзень за днём і год за годам
Шпарка рушым па дарогах.
Па дарогах, па жыцці,
Па шляхах мінулых заўтра,
Па сцяжынках будучых учора,
Па ‘ніходжанках’ па сёння.
Па лыжні, па полі, лесам,
Небе, зорам і вышэй,
Па галактыцы экспрэсам
Да сябе і да людзей.
P.S. Вынік “шэпту” Музы і ‘ні-спання-ў-шапку’ Муза ☺️