Як думак стос, што назапашаны за тыдзень

Капа апалага і ссохлага да шэпту лісцця,

Пад ветра хваляй “на ўздым” паддзета

Ляцяць (лятуць), бягуць навыперадкі па жыцці.

Шлях для іх: асфальт дарогі, неабмежаваны

Бягуць як дзеці да матулі, пачуўшы голас мілы,

Увагі ні звяртаючы на светлафоры, знакі, скыжаванні

Імчаць імклмва, хутка што ёсць сілы.

Па парах, утраіх, суполкай, зграяй, гуртам

Хутчэй, цішэй, павольна і ізноўку бегам,

Убок, уверх, з падскокам і падлётам

Панура, весела, марудна, і з імпэтам.