Увайшоўшы ў пакой, што да сённяшняй раніцы выконваў ролю працоўнага модуля, Карст адчуў змены ні адразу. Усё было на мейсцы, дакладней нічога ні было ўвогуле, прастора была адкрытай. Але нешта ўсёж “чапляла”. Агледзіўся. Асцярожна прайшоўся ўздоўж сцяны, усё як заўсёды, але тут нешта мільганула і зноў знікла… вясёлка. Ён дакладна ведаў, што на караблі са штучным асвятленнем такое німагчыма, зрабіў крок назад, ізноў усё паўтарылася. Імгненна знерухомеў, бо зразумеў усё. Усё што адбылося, але як?

Пасярод памяшкання ляжалі “кветкі”, что ні раз ён бачыў на тым баку цемры, так ён называў бязмежжа грузавых адсекаў карабля, бо ні толькі гукі ў іх губляліся, але і святло, што траплялася ў гэту безлітасную пастку. То бок паходжанне букету ён ведаў, ведаў, што іх структура разляталася на дробныя аскепкі ні толькі ад дотыку, але і ад гуку нават ад няўрымслівага подыху і таму чарговае, але як?

Маніторы паказвалі ‘9523 дзень’. 9523 быў учора, такі самы ён будзе і заўтра – 9523. Як і з самай першай сустрэчы, Мара зранку баялася паказацца Карсу на вочы. Яго дзікі нораў і хуткасць, з якой ён рабіў высновы і дзейнічаў, страшылі яе. Так і сёння. І зноў убачыўшы незнаёмую постаць, яна схавалася пад коўдрай. І зноў ён схапіў і працягнуў Мару праз усе блокі, не зважаючы ўвагі на яе стогны.

З кожным 9523-м днём, Мара ўсё болей напаўнялася нейкім дзіўным і нечаканым для яе самой жаданнем: пазбавіцца ад гэтага халоднага металічнага колеру навокал, дадаць жыцця і цеплыні пакоям. Шкляныя кветкі яна знайшла выпадкова, калі блукала па караблі, каб хоць чымсьці быць занятай. Узрадаваная сваёй знаходкай, яна хуценька падбегла і ўжо хацела схапіць гэтыя кветкі, як паветра ад яе руху адразу рассыпала тонкія пялёсткі на сотні аскепак.